Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2017, 13:03

У Емене з канца красавіка ад халеры памерлі больш за 1,8 тыс. чалавек

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эпідэмія халеры прадаўжае забіраць жыцці людзей у правінцыях Емена. Як інфармуе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя, ахвярамі халеры ў краіне з канца красавіка сталі 1,828 тыс. чалавек.

Акрамя таго, з 27 красавіка па 19 ліпеня зарэгістравана 368,207 тыс. выпадкаў з падазрэннем на халеру. Эпідэмія адзначана ў 21 правінцыі з 23, а ўзровень смяротнасці складае 0,5 працэнта.

У Емене са жніўня 2014 года прадаўжаецца процістаянне паміж урадавымі сіламі і мяцежнікамі-хусітамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі