Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2024, 14:31

У бальніцах і стацыянарах пасля тэракта ў "Крокус Сіці Холе" застаюцца 97 чалавек

Фота mskagency.ru
Фота mskagency.ru
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскую дапамогу ў бальніцах і стацыянарах Расіі прадаўжаюць атрымліваць 97 чалавек, якія пацярпелі ў выніку тэракта ў расійскай канцэртнай зале "Крокус Сіці Хол". Як інфармуе ТАСС, аб гэтым паведаміла міністр сацыяльнага развіцця Падмаскоўя Людміла Балатаева.

Паводле яе слоў, пашкоджанні ў людзей, якія праходзяць лячэнне, рознай ступені цяжкасці. Лячэннем пацярпелых займаюцца медыцынскія ўстановы Масквы, Маскоўскай вобласці, а таксама федэральныя цэнтры.

Людміла Балатаева сказала таксама, што ў Цэнтр дапамогі з моманту яго адкрыцця паступіла больш за 1,7 тыс. тэлефонных званкоў. Таксама зарэгістравана 220 вочных наведванняў. У Цэнтры дапамогі можна атрымаць усю неабходную інфармацыю аб пацярпелых і загінулых у выніку тэракта ў "Крокус Сіці Холе".

Вечарам 22 сакавіка перад канцэртам у "Крокус Сіці Холе" ў горадзе Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі адбыліся стральба і пажар. Некалькі мужчын у камуфляжы ўварваліся ў залу, расстрэльваючы людзей і кідаючы запальныя шашкі. Згодна з інфармацыяй СК РФ, загінулі 137 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Адзначаецца, што колькасць ахвяр можа павялічыцца. Галоўны рэдактар медыягрупы "Расія сёння" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян заявіла, што загінулі 143 чалавекі. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у выніку тэракта пацярпелі 182 чалавекі. У Расіі 24 сакавіка было аб'яўлена днём агульнанацыянальнай жалобы.

Былі затрыманы 11 маючых дычыненне да ўчынення тэракта, уключаючы чатырох непасрэдных выканаўцаў, якія спрабавалі скрыцца, перайшоўшы граніцу з Украінай. МУС Расіі паведаміла, што тэрарысты былі іншаземцамі. Паводле даных ФСБ, зброя, якая выкарыстоўвалася пры тэракце, была загадзя схавана ва ўкрыцці. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у тэлезвароце заявіў, што, паводле папярэдніх даных, з украінскага боку рыхтавался "акно" для пераходу граніцы выканаўцамі тэракта. Ён паабяцаў устанавіць і пакараць усіх, хто стаіць за атакай на "Крокус Сіці Хол".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі