Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лістапада 2015, 18:25

Турэцкія F-16 чакалі расійскі самалёт у паветры, гэта была спланаваная акцыя - ВКС РФ

27 лістапада, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Турэцкі знішчальнік F-16, які збіў расійскі Су-24М, чакаў яго ў паветры, гэта была загадзя спланаваная акцыя, заявіў сёння журналістам галоўнакамандуючы Паветрана-касмічных сіл (ПКС) Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў.

"Вынікі аб'ектыўнага кантролю РЛС Сірыі пацвярджаюць знаходжанне ў паветры двух F-16C у зоне дзяжурства з 9 гадзін 11 мін. да 10 гадзін 26 мін. на працягу 1 гадзіны 15 мін. на вышыні 2,4 тыс. м, што сведчыць аб загадзя спланаванай акцыі і гатоўнасці знішчальнікаў дзейнічаць з засады ў паветры над тэрыторыяй Турцыі", - сказаў Бондараў.

Ён удакладніў, што для падлёту F-16C з авіябазы Дыярбакыр з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі да месца пуску ракеты складае 46 мін. - 15 мін. трэба на падрыхтоўку і ўзлёт самалёта, яшчэ 31 мін. займае маршрут да рубяжа пуску. "Такім чынам, перахват самалёта Су-24М з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі з аэрадрома Дыярбакыр немагчымы, паколькі патрэбны час падлёту перасягае мінімальны час для атакі цэлі на 12 мін.", - падкрэсліў генерал.

Расійскі камбардзіроўшчык Су-24М быў збіты ракетай "паветра-паветра", выпушчанай турэцкім знішчальнікам, 24 лістапада. У выніку адзін з лётчыкаў загінуў, другога ўдалося выратаваць у выніку 12-гадзіннай аперацыі расійскіх і сірыйскіх спецпадраздзяленняў. Пры гэтым у ходзе аперацыі па эвакуацыі экіпажа самалёта быў страчаны верталёт Мі-8, загінуў марпех-кантрактнік.

У Анкары заявілі, што збіты самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі. У Мінабароны РФ паведамілі, што Су-24М знаходзіўся ў небе над Сірыяй, а парушальнікам быў турэцкі самалёт. У ведамстве заявілі аб разрыве ўсіх ваенных сувязей з Анкарой. У Сірыю была перакінута найноўшая зенітная ракетная сістэма С-400, да ўзбярэжжа краіны падышоў ракетны крэйсер "Масква", аснашчаны сістэмай ППА "Форт" (аналаг С-300). Расійскія ваенныя папярэдзілі, што будуць знішчаць усе цэлі, патэнцыяльна небяспечныя для авіяцыі РФ у Сірыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі