Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 жніўня 2018, 11:17

Трамп даручыў разгледзець увядзенне пошлін у памеры 25 працэнтаў на тавары з Кітая

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў разгледзець магчымасць увядзення пошлін у памеры 25 працэнтаў на імпарт кітайскіх тавараў і паслуг на суму $200 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў заяве гандлёвага прадстаўніка ЗША Роберта Лайтхайзера, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў гандлёвага прадстаўніка ЗША, увядзенне пошлін у памеры 25 працэнтаў замест запланаваных раней 10 працэнтаў ужо абмяркоўваецца, слуханні па гэтым пытанні пачнуцца ў жніўні.

ЗША абвінавачваюць Кітай у крадзяжы амерыканскай інтэлектуальнай уласнасці, тэхналогій і ажыццяўленні несправядлівай гандлёвай практыкі. У сувязі з гэтым у чэрвені ЗША ўвялі 25-працэнтныя пошліны на імпартуемыя з Кітая тавары на суму $50 млрд.

Як адзначыў Роберт Лайтхайзер, замест таго, каб прыслухацца да довадаў ЗША і змяніць паводзіны, Кітай увёў меры ў адказ супраць амерыканскіх фермераў і прадпрыемстваў, што закранула 40 працэнтаў амерыканскага экспарту ў Кітай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі