Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2018, 13:27

Трамп прапанаваў узброіць настаўнікаў пасля стральбы ў Фларыдзе

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў прадаставіць настаўнікам, якія прайшлі спецпадрыхтоўку, зброю, каб у будучым прадухіліць трагедыі, падобныя да той, што здарылася ў Фларыдзе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле слоў Дональда Трампа, работнікі школ маглі б прайсці спецыяльную падрыхтоўку па карыстанні зброяй. Ён таксама адзначыў, што паліцыя прыбывае на месца ЧП праз 5-10 мінут. Настаўнікі ў такім выпадку маглі б умяшацца раней і прадухіліць трагедыю.

Дональд Трамп таксама прапанаваў браць на работу ў школы ў якасці ахоўнікаў былых ваеннаслужачых, якія ведаюць, як абыходзіцца са зброяй.

Прэзідэнт ЗША таксама крытыкаваў стварэнне зон вакол школ, унутры якіх забаронена нашэнне зброі. Ён лічыць, што такія тэрыторыі прыцягваюць маньякаў.

14 лютага ў гарадку Паркленд (штат Фларыда) 19-гадовы Нікалас Круз адкрыў стральбу ў школе, ахвярамі якой сталі 17 чалавек. Нікалас Круз раней быў выключаны з той навучальнай установы за парушэнні дысцыпліны. У час бойні ён быў узброены паўаўтаматычнай вінтоўкай AR-15, якая выкарыстоўваецца амерыканскай паліцыяй і прадаецца ў паляўнічых магазінах.

У ЗША права на нашэнне зброі гарантавана Другой папраўкай да канстытуцыі. Дыскусіі аб абмежаванні продажу зброі ідуць у ЗША не першы год. Многія амерыканцы абвінавачваюць у інцыдэнтах са стральбой Нацыянальную стралковую асацыяцыю, якая з'яўляецца галоўнай арганізацыйнай структурай зброевага лобі ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі