Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 кастрычніка 2016, 14:33

Тэрарысты перашкаджаюць выхаду жыхароў з небяспечных кварталаў Алепа

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снайперскі агонь баевікоў не дае мірным жыхарам сірыйскага Алепа пакінуць горад, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў Міністэрства абароны Расіі.

Мінулай ноччу тэрарысты вялі прыцэльную стральбу па жылых кварталах, што перашкаджае прадстаўнікам афіцыйных сірыйскіх улад вывозіць людзей з усходніх раёнаў горада ў больш бяспечныя месцы. Прадстаўнікі Мінабароны РФ адзначаюць, што расійскія і сірыйскія самалёты ўжо дзявятыя суткі не робяць палётаў бліжэй за 10-кіламетровую зону вакол Алепа, але баевікі прадаўжаюць абстрэлы з самаробных рэактыўных установак, перашкаджаючы правядзенню гуманітарных акцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі