Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2016, 14:14

Тэракт у Стамбуле: колькасць загінулых павялічылася да 43 чалавек

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Несуцяшальныя навіны прыходзяць з Турцыі. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на даныя мясцовага бюро судмедэкспертыз, колькасць загінулых у выніку тэракта ў аэрапорце Стамбула павялічылася да 43 чалавек. Раней паведамлялася аб 36 загінулых.

У спісе загінулых значацца восем іншаземцаў, сярод якіх грамадзянін Узбекістана і адна ўкраінка. Яшчэ ў пяці ахвяр тэракта было двайное грамадзянства.

Асобы чацвярых загінулых пакуль не ўстаноўлены.

Тэракт адбыўся каля ўваходу ў будынак міжнароднага тэрмінала аэрапорта імя Атацюрка. Вядома аб трох тэрарыстах, якія ўдзельнічалі ў нападзенні. Спачатку яны адкрылі агонь са зброі па людзях, пасля чаго злачынцы ўчынілі самападрыў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі