Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2017, 17:25

Тайфун у В'етнаме забраў жыцці 11 чалавек, многія прапалі без вестак

4 лістапада, Ханой /БЕЛТА - Сіньхуа/. Моцны тайфун "Дамры" абрушыўся сёння на цэнтральныя правінцыі В'етнама, загінулі 11 чалавек, многія прапалі без вестак. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады.

У правінцыях Кханьхаа, Фуен і Біньдынь былі сарваны дахі тысяч дамоў, павалена мноства дрэў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, "Дамры" сёння дасягне паўночных правінцый Камбоджы, пры гэтым дажджы і моцны вецер прадоўжацца ў цэнтральным В'етнаме ў бліжэйшыя некалькі дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі