25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына можа адбыцца 12 чэрвеня, паведамляюць інфармагенцтвы.
Раней Белы дом аб'явіў аб адмене двухбаковага саміту ў Сінгапуры. "Паглядзім, як пойдзе. Гэта можа нават быць 12-е (чэрвеня). Мы цяпер з імі гаворым. Яны вельмі хочуць гэта зрабіць, і нам хацелася б гэта зрабіць", - цытуе Трампа BBC News.
24 мая амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў КНДР у "адкрытай варожасці" за адмену запланаванага саміту. Пхеньян заявіў, што гатовы правесці перагаворы з Вашынгтонам у любы час і ў любым фармаце. Намеснік міністра замежных спраў КНДР Кім Ке Гван падкрэсліў, што Пхеньян шкадуе аб рашэнні Вашынгтона адмовіцца ад перагавораў.-0-