Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2017, 09:02

Сі Цзіньпін назваў кааперацыю адзінай правільнай формай узаемадзеяння КНР і ЗША

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сі Цзіньпін назваў кааперацыю адзінай правільнай формай узаемадзеяння КНР і ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паспяховае ўзаемадзеянне паміж Кітаем і ЗША павінна абапірацца перш за ўсё на кааперацыю - гэта адзіны правільны выбар пры ўзаемадзеянні дзвюх краін. Аб гэтым у чацвер заявіў у ходзе сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам старшыня КНР Сі Цзіньпін.

"Я лічу, што кааперацыя - залог паспяховага амерыканска-кітайскага супрацоўніцтва - гэта адзіны правільны выбар", - падкрэсліў кітайскі лідар у час гутаркі з Трампам у Доме народных сходаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца ў Пекіне з афіцыйным візітам, які прадоўжыцца да 10 лістапада. Асноўнымі тэмамі перагавораў у кітайскай сталіцы стане праблема Карэйскага паўвострава і двухбаковы гандаль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі