8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сірыі познім вечарам 7 мая пацярпеў крушэнне расійскі ваенны верталёт Ка-52, абодва лётчыкі загінулі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле папярэдняй інфармацыі Мінабароны Расіі, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасць, ніякага агнявога ўздзеяння не было. Двухмесны верталёт Ка-52 "Алігатар" разбіўся ў час планавага палёту. Целы двух загінулых лётчыкаў знойдзены і дастаўлены на аэрадром.
Нядаўна, 3 мая на тэрыторыі Сірыі ў Міжземнае мора ўпаў расійскі самалёт Су-30СМ, які набіраў вышыню пасля ўзлёту. Магчымай прычынай гэтай катастрофы называлася птушка, якая трапіла ў рухавік машыны.-0-