Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 ліпеня 2017, 12:48

Пуцін: Сусветны кангрэс рускай прэсы - адна з галоўных падзей у рускамоўнай медыяпрасторы

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны кангрэс рускай прэсы лічыцца адной з галоўных падзей у рускамоўнай медыяпрасторы. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўдзельнікам XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі", якое зачытаў памочнік Прэзідэнта Расіі Ігар Шчогалеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вашы традыцыйныя сустрэчы па праву лічацца адной з галоўных падзей у рускамоўнай медыяпрасторы, ва ўсім рускім свеце", - гаворыцца ў прывітанні.

Там падкрэсліваецца, што на працягу многіх гадоў Сусветная асацыяцыя рускай прэсы аб'ядноўвае кіраўнікоў друкаваных выданняў, суайчыннікаў за мяжой. "У ходзе цяперашняга форуму, які праходзіць на гасціннай беларускай зямлі, вы зможаце зноў сустрэцца з калегамі і сябрамі, абмяняцца вопытам журналісцкай работы, абмеркаваць актуальныя прафесійныя праблемы. І, вядома, вы добра разумееце вялікі асветны, кансалідуючы, выхаваўчы патэнцыял сродкаў масавай інфармацыі, іх асаблівую адказнасць за сумленнае і непрадузятае адлюстраванне падзей, якія адбываюцца на планеце", - адзначаецца ў прывітанні.

"Перакананы, што кангрэс пройдзе ў творчым дзелавым ключы, дасць старт новым змястоўным, запатрабаваным часам праектам, будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва", - падкрэсліваецца ў прывітанні.

XIX Сусветны кангрэс рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі" сабраў у Беларусі прадстаўнікоў СМІ 52 дзяржаў. Краіна прымае кангрэс ужо другі раз - 15-ы па ліку праходзіў на гэтай жа пляцоўцы ў 2013 годзе.

Арганізатарамі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы выступаюць Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Фонд супрацоўніцтва з рускамоўнай прэсай - Фонд САРП.

Сусветная асацыяцыя рускай прэсы (САРП), створаная 24 чэрвеня 1999 года, - адкрытая міжнародная няўрадавая арганізацыя друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, агенцтваў, выдавецтваў, рэдакцый, тэлевізійных і радыёпраграм. Паводле даных Савета САРП, рускамоўныя газеты, часопісы, выдавецтвы, радыё, тэлебачанне існуюць цяпер больш як у 70 краінах свету. Значная частка з іх прадстаўлена ў САРП або супрацоўнічае з ёй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі