Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пуцін прадоўжыў дзеянне контрсанкцый на 2019 год

У свеце 12.07.2018 | 16:48
Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прадоўжыў дзеянне мер у адказ на ўведзеныя шэрагам краін антырасійскія санкцыі на 2019 год. Як паведамляе ТАСС, адпаведны ўказ кіраўніка расійскай дзяржавы апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

Ураду Расіі даручана забяспечыць выкананне ўказа і пры неабходнасці ўносіць прапановы аб змяненні тэрміну дзеяння спецыяльных эканамічных мер.

У сакавіку 2014 года ЕС і шэраг краін (уключаючы ЗША, Канаду, Аўстралію, Японію, Швейцарыю, Новую Зеландыю, Ісландыю) пачалі ўводзіць санкцыі адносна Расіі. 6 жніўня 2014 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расійскай Федэрацыі".

Цяпер адносна Расіі дзейнічае некалькі пакетаў санкцый ЕС, якія рэгулярна прадаўжаюцца. 4 чэрвеня 2018 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон "Аб мерах уздзеяння (процідзеяння) на недружалюбныя дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых замежных дзяржаў". Згодна з законам урада РФ па рашэнні кіраўніка дзяржавы зможа ўводзіць меры ў адказ. Пры гэтым яны не павінны закранаць жыццёва неабходныя тавары, аналагі якіх не вырабляюцца ні ў Расіі, ні ў іншых краінах. Прэзідэнт таксама можа прыняць рашэнні аб контрсанкцыях на падставе прапаноў Савета бяспекі РФ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Індывідуальнае прадпрымальніцтва У Беларусі з пачатку 2018 года павялічылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).