Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2016, 11:19

Пуцін не выключае стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і КНР

23 чэрвеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключае стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Кітаем. У той жа час ён падкрэсліў, што размова не ідзе аб спробах фарміравання замкнутых гандлёва-эканамічных груповак.

Як заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы ў інтэрв'ю кітайскаму інфармагенцтву "Сіньхуа" перад візітам у КНР, "генеральны шлях развіцця ў сусветнай эканоміцы нашага ўзаемадзеяння з Кітаем павінен заключацца ў паступовым зняцці ўсялякіх бар'ераў для адкрытай сумеснай работы". "У выніку гэта можа прывесці на першым этапе да стварэння зоны свабоднага гандлю", - лічыць Уладзімір Пуцін.

Ён удакладніў, што "гэта пытанні, якія патрабуюць экспертнага вывучэння", і дадаў, што "мы, вядома, думаем аб інтарэсах сваіх нацыянальных таваравытворцаў".

"Мы рэалісты і разумеем, што гэта не можа быць на першым этапе без нейкіх выключэнняў, але тым не менш мы павінны паказаць напрамак руху", - лічыць прэзідэнт Расіі. Ён звярнуў увагу на той факт, што да ўзаемадзеяння з Еўразійскім эканамічным саюзам "цікавасць праяўляе ўсё большая і большая колькасць дзяржаў рэгіёна". "Пры гэтым будзем імкнуцца да таго, каб не ствараць замкнутых гандлёва-эканамічных груповак", - запэўніў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Пуцін назваў "вельмі своечасовай, цікавай і перспектыўнай" ідэю старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб адраджэнні "Вялікага Шаўковага шляху", якая, на яго думку, "накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва з усімі краінамі свету, і, вядома, перш за ўсё з суседзямі, таму што, куды ні ішоў бы шлях, ён заўсёды перш за ўсё ідзе праз суседзяў".

"Мы вядзём перагаворы па двух напрамках: на двухбаковай аснове - Расія і Кітай, а таксама па напрамку Кітай і Еўразійскі эканамічны саюз", - нагадаў Пуцін. Паводле яго слоў, на нядаўнім саміце Еўразійскага эканамічнага саюза такая магчымасць абмяркоўвалася, "і ўсе выказаліся за развіццё нашага супрацоўніцтва з Кітаем у рамках ідэі старшыні Сі Цзіньпіна па развіцці эканамічнага пояса Шаўковага шляху".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі