Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2016, 10:49

Прэзідэнт Чэхіі выступіў за закрыццё граніц ЕС ад незаконных мігрантаў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Мілаш Земан выступіў за спыненне напору бежанцаў у Еўрасаюз за кошт закрыцця граніц ЕС для нелегальных мігрантаў. Аб гэтым ён заявіў канцлеру Германіі Ангеле Меркель, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інтэрв'ю кіраўніка Чэхіі радыёканалу "Частата-1".

На думку Мілаша Земана, менавіта закрыццё граніцы дапаможа справіцца з міграцыйным крызісам.

Кіраўнік Чэхіі выступіў і за тое, каб адзіная армія Еўрасаюза была створана як мага хутчэй. Ён падкрэсліў, што гэта неабходна для забеспячэння аховы знешніх граніц ЕС, а таксама барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Паводле слоў Мілаша Земана, дзяржавам Еўрапейскага саюза неабходна быць у кааліцыі з іншымі краінамі па гэтым пытанні.

Мілаш Земан сказаў, што цяпер найбольшую небяспеку ўяўляе менавіта "Ісламская дзяржава". Ён падкрэсліў, што супраць пагроз, якія ідуць ад групоўкі, неабходна змагацца неадкладна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі