Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2016, 19:04

Парыжскае пагадненне па клімаце ратыфікавалі 60 краін - Генеральны сакратар ААН

21 верасня, Нью-Ёрк /БЕЛТА - ТАСС/. Парыжскае пагадненне па клімаце ратыфікавалі 60 краін, але дакумент пакуль не можа ўступіць у сілу, паколькі на долю гэтых дзяржаў не прыпадае 55 працэнтаў ад агульнага аб'ёму выкідаў парніковых газаў у атмасферу. Аб гэтым заявіў сёння Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун па выніках спецыяльнага мерапрыемства па ратыфікацыі міжнароднага дагавора, праведзенага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку.

На сустрэчы дакументы для далучэння да Парыжскага пагаднення перадалі амаль 30 дзяржаў, у ліку якіх Албанія, Беларусь, Бразілія, Ісландыя, Мадагаскар, Мексіка, Панама, Сінгапур, Тайланд і ААЭ.

"Цяпер удзельнікамі пагаднення сталі 60 краін, на долю якіх прыпадае 47,5 працэнта (выкідаў). Нам засталося яшчэ 7,5 працэнта. Але мы пераадолелі іншы парог - 55 дзяржаў", - сказаў Пан Гі Мун. Пры гэтым ён адзначыў, што ў бліжэйшыя месяцы пагадненне абяцалі ратыфікаваць яшчэ некалькі краін, у тым ліку Казахстан, а таксама шэраг дзяржаў - членаў ЕС.

Генеральны сакратар ААН заявіў, што гэтага будзе дастаткова, каб пераадолець неабходны парог 55 працэнтаў. Ён перакананы, што Парыжскае пагадненне ўступіць у сілу да канца 2016 года.

Пагадненне па клімаце было прынята 12 снежня 2015 года па выніках канферэнцыі ў Парыжы. 195 удзельнікаў форуму дамовіліся не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш як на 2 градусы Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай. Вучоныя лічаць, што больш значны рост тэмпературы можа прывесці да неабарачальных наступстваў для экалогіі. Пагадненне павінна прыйсці на змену Кіёцкаму пратаколу, тэрмін дзеяння якога скончыцца ў 2020 годзе. Умовай для ўступлення ў сілу Парыжскага пагаднення па клімаце з'яўляецца ратыфікацыя 55 краінамі, на якія прыпадае прынамсі 55 працэнтаў ад агульнага аб'ёму глабальных выкідаў парніковых газаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі