14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіруючая партыя "Права і справядлівасць" перамагае на парламенцкіх выбарах у Польшчы з 43,6 працэнта галасоў, паведамляе "Радыё Польшча" са спасылкай на даныя экзітполаў.
На другім месцы - Грамадзянская кааліцыя, якая набрала 27,3 працэнта. Трэцяе месца заняла кааліцыя левых сіл на чале з Саюзам левых дэмакратаў з 11,9 працэнта галасоў.
Парламенцкія выбары ў Польшчы прайшлі 13 кастрычніка. Яўка склала больш за 61 працэнт.-0-