Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 жніўня 2016, 11:19

Партрэт і малюнак Габрыэля Гарсія Маркеса размясцілі на грашах у Калумбіі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банкноты з выявай сусветна вядомага пісьменніка Габрыэля Гарсія Маркеса выпушчаны ў абарот на яго радзіме ў Калумбіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Партрэт пісьменніка можна ўбачыць на банкноце наміналам 50 тыс. песа (каля $17). Акрамя таго, там можна ўбачыць малюнак яго аўтарства, вакол якога кружаць матылькі. Лічыцца, што гэта адсылка да рамана Маркеса "Сто гадоў адзіноты", дзякуючы якому ён праславіўся далёка за межамі сваёй краіны.

Габрыэль Гарсія Маркес нарадзіўся 6 сакавіка 1928 года ў горадзе Аракатака ў Калумбіі. Гэты празаік і публіцыст уваходзіць у лік класікаў літаратуры мінулага стагоддзя, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Першае апавяданне гэтага аўтара было апублікавана ў пачатку 40-х гадоў, аднак слава прыйшла да яго пазней - толькі ў 1967 годзе, калі выйшаў у свет раман "Сто гадоў адзіноты". Гэты твор прызнаны культавым у стылістыцы так званага магічнага рэалізму. Памёр Маркес у 2014 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі