23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіруючай у Турэцкай Рэспубліцы Партыі справядлівасці і развіцця з'явіўся новы лідар. Ім стаў Біналі Йылдырым, які па традыцыі становіцца і прэм'ер-міністрам краіны, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Біналі Йылдырым быў выбраны на безальтэрнатыўнай аснове. На пасадзе партыйнага лідара і прэм'ера ён змяніў Ахмета Давутаглу, які не так даўно аб'явіў аб сваім адыходзе.
Нававыбранага кіраўніка ўрада ў палітычных колах называюць адным з самых блізкіх саратнікаў і аднадумцаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.-0-