13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 50 чалавек загінулі пасля таго, як тры аўтамабілі, начыненыя ўзрыўчаткай, былі ўзарваны недалёка ад групы бежанцаў на паўночным усходзе Сірыі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Узрывы здарыліся 12 кастрычніка ў населеным пункце Абу-Фас на мяжы правінцый Дэйр-эз-Зор і Хасака. Вялікая колькасць людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці, атрымалі раненні.
Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".-0-