Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2017, 12:25

Навацыі ў ПДР з 1 лістапада дзейнічаюць у Літве

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве з 1 лістапада дзейнічаюць абноўленыя правілы дарожнага руху, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Так, максімальная дапушчальная скорасць з 1 лістапада да 31 сакавіка на аўтамагістралях і скорасных магістралях краіны абмежавана 110 км/гадз (да гэтага часу - 130 км/гадз). На асфальтаваных або бетонных трасах скорасць не павінна перавышаць 90 км/гадз, на загарадных дарогах - 70 км/гадз.

Вадзіцелі могуць застацца без страхоўкі, калі да 10 лістапада не змянілі летнюю рызіну на зімовую. За адсутнасць зімовай рызіны - папярэджанне або штраф ад 5 да 11 еўра. Зімовыя шыны можна выкарыстоўваць да 31 сакавіка, потым трэба змяніць на летнія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі