Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2018, 12:39

На выбарах у Італіі перамаглі правацэнтрысцкая кааліцыя і "Рух "5 зорак"

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцамі парламенцкіх выбараў, праведзеных у Італіі 4 сакавіка, стала правацэнтрысцкая кааліцыя на чале з партыяй "Ліга" Матэа Сальвіні і "Рух "5 зорак". Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Згодна з данымі МУС, якое выконвае на Апенінах функцыі выбаркама, правацэнтрысцкая кааліцыя набірае 37 працэнтаў, "Рух "5 зорак" - 32 працэнты.

У правацэнтрысцкую кааліцыю ўваходзяць тры партыі: "Наперад, Італія" Сільвіа Берлусконі, "Ліга" Матэа Сальвіні і "Браты Італіі" Джорджыі Мелоні. Вядучай партыяй у кааліцыі стала "Ліга" з амаль 18 працэнтаў галасоў. Гэты вынік амаль зраўнаваўся з колькасцю галасоў, набраных левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыяй, - 19 працэнтаў. У партыі "Наперад, Італія" - 14 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі