Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 жніўня 2016, 09:02

Магутнае землетрасенне адбылося ў цэнтры Італіі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,3 зарэгістравана ў цэнтры Італіі, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Паведамляецца аб чатырох загінулых у горадзе Акумолі і сама меней аб двух - у Аматрычэ.

У разбураныя гарады накіраваны дзясяткі пажарных разлікаў. Значны ўрон нанесены гораду Аматрычэ: сышоў апоўзень, пашкоджаны дарогі, пад абломкамі будынкаў і дамоў знаходзяцца людзі.

Згодна з данымі Еўрапейскага міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, ачаг стыхіі залягаў на глыбіні 2 км, эпіцэнтр штуршкоў знаходзіцца крыху на захад ад горада Аскалі-Пічэна і на поўнач ад Л'Акуіла. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі