Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 мая 2018, 17:49

Колькасць пацярпелых пры землетрасенні ў Іране перасягнула 100 чалавек

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за 105 чалавек пацярпелі ў выніку сённяшняга землетрасення ў Іране, 32 чалавекі былі дастаўлены ў бальніцы, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася аб 51 пацярпелым.

Землетрасенне магнітудай 5,3 адбылося сёння раніцай на поўдні Ірана. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 11,2 км на паўночны захад ад горада Ясудж і за 78,2 км на поўдзень ад населенага пункта Семіром. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі