Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2018, 15:35

Колькасць пацярпелых пры абрушэнні пірса ў іспанскім Віга ўзрасла да 428

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За медыцынскай дапамогай звярнуліся 428 чалавек, якія атрымалі траўмы пры абрушэнні драўлянага пірса ў час канцэрта ў горадзе Віга (Іспанія, аўтаномнае супольніцтва Галісія). Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на даныя мясцовых улад.

Цяпер восем чалавек, якія былі шпіталізаваны пасля інцыдэнту, застаюцца ў бальніцах.

Раней паведамлялася, што ў ноч з 12 на 13 жніўня ў час канцэрта, што праходзіў на набярэжнай іспанскага курортнага горада Віга, абрушылася драўляная платформа. У выніку частка наведвальнікаў упала ў ваду і атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Паліцыя вядзе расследаванне здарэння. Найбольш верагодна, пірс абрушыўся, не вытрымаўшы вялікай колькасці людзей. На думку кіраўніка партовых улад Віга Энрыке Сесара Лопеса Вейгі, пры будаўніцтве памоста даўжынёй прыкладна 40 м былі дапушчаны памылкі, што і прывяло да здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі