Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 ліпеня 2018, 11:34

КНДР пачала дэмантаж асноўных аб'ектаў на выпрабавальным ракетным палігоне Сахэ

24 ліпеня, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. КНДР пачала дэмантаж асноўных аб'ектаў на палігоне для выпрабавання ракетных рухавікоў Сахэ, які размешчаны на захадзе краіны.

Звесткі аб гэтым былі атрыманы працуючай у Вашынгтоне даследчыцкай групай пры ўніверсітэце імя Джонса Хопкінса пад назвай 38 North дзякуючы вывучэнню здымкаў гэтай вобласці са спадарожніка.

Згодна са справаздачай групы, КНДР праводзіць работы па дэмантажы будынка, які выкарыстоўваўся для зборкі ракет-носьбітаў, а таксама ідзе дэмантаж размешчанай побач пляцоўкі для правядзення выпрабаванняў рухавікоў для балістычных ракет.

Акрамя таго, разведка Рэспублікі Карэя паведамляе, што паўночнакарэйскі бок часткова разабраў вежавы кран на стартавай пляцоўцы станцыі Сахэ.

У дакладзе 38 North адзначаецца, што гэтыя аб'екты адыгрываюць важную ролю ў развіцці тэхналогій для праграмы міжкантынентальнай балістычнай ракеты паўночнакарэйскай дзяржавы, таму намаганні па дэмантажы ўяўляюць сабой значныя меры з боку КНДР па ўсталяванні даверу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі