Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2017, 12:27

Ядавітае воблака накрыла ўзбярэжжа ў Вялікабрытаніі: пацярпелі больш за 200 чалавек

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікабрытаніі больш за 200 чалавек пацярпелі на паўднёвым узбярэжжы з-за воблака невядомага газу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па медыцынскую дапамогу ў графстве Усходні Сасекс звярнуліся не менш за 238 чалавек. Яны скардзіліся на рэзь у вачах і горле, праблемы з дыханнем. Паводле апошніх даных, ніхто з пацярпелых не быў шпіталізаваны. Праваахоўнікі высвятляюць прычыну з'яўлення газавага воблака.

Як паведамлялася, экстранная эвакуацыя была аб'яўлена для наведвальнікаў пляжа на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі. Падставай да гэтага стала пагроза хімічнага заражэння - воблака невядомага газу, якое прыйшло з боку мора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі