Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2017, 13:20

Хакеры завалодалі данымі 143 млн кліентаў бюро крэдытных гісторый у ЗША

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеры атрымалі даныя 143 млн кліентаў бюро крэдытных гісторый Equifax у ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле паведамлення аднаго з буйнейшых у свеце бюро крэдытных гісторый, з мая па ліпень 2017 года зламыснікі атрымалі доступ да нумароў сацыяльнага страхавання, дат нараджэння, адрасоў і ў некаторых выпадках да нумароў вадзіцельскіх пасведчанняў. Гэта здарылася ў выніку слабай абароненасці сістэмы бяспекі на сайце кампаніі.

Хакеры таксама атрымалі доступ да даных крэдытных картак 209 тыс. чалавек і да персанальных даных яшчэ 182 тыс. чалавек - жыхароў Вялікабрытаніі і Канады. Паведамляецца, што сведчанняў аб доступе да персанальнай інфармацыі кліентаў з іншых краін няма.

Базы даных з інфармацыяй аб карпаратыўных кліентах не закрануты.

Бюро папрасіла прабачэння ў кліентаў і аб'явіла аб намеры завяршыць расследаванне ў бліжэйшыя тыдні.

Equifax мае прадстаўніцтвы ў 24 краінах, у тым ліку ў Вялікабрытаніі і Расіі. Бюро заснавана ў 1899 годзе, штаб-кватэра размешчана ў Атланце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі