Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 чэрвеня 2017, 19:44

Французская паліцыя праводзіць спецаперацыю на Елісейскіх палях, эвакуіраваны тэатр Марыньі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцыя Францыі праводзіць спецаперацыю ў раёне Елісейскіх палёў у Парыжы, з тэатра Марыньі эвакуіраваны людзі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паліцыя пакуль не тлумачыць прычыны спецаперацыі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, на Елісейскіх палях аўтамабіль пратараніў паліцэйскі аўтобус, пацярпелых няма. У той жа час відавочцы паведамляюць аб аўтамабілі, што загарэўся побач з будынкам тэатра Марыньі. Іншыя падрабязнасці пакуль не прыводзяцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі