Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2016, 13:01

Еўрапал: некалькі соцень патэнцыяльных тэрарыстаў знаходзяцца на тэрыторыі ЕС

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі соцень патэнцыяльных тэрарыстаў знаходзяцца на тэрыторыі ЕС, паведамляе ТАСС са спасылкай на паліцэйскую службу Еўрасаюза (Еўрапал).

Пад патэнцыяльнымі тэрарыстамі Еўрапал мае на ўвазе ісламістаў з ЕС, якія ваявалі ў Сірыі і Іраку ў радах баевікоў ІД, а потым вярнуліся ў Еўрасаюз.

У паліцэйскай службе ЕС удакладнілі, што праваахоўныя органы вядуць нагляд за падазронымі асобамі.

Акрамя ісламістаў, што вярнуліся ў ЕС, пагрозу бяспекі на кантыненце таксама ўяўляюць тэрарысты, якія прыбылі ў Еўропу пад выглядам бежанцаў. Так, паліцыя Германіі паведамляе, што больш за 400 мігрантаў могуць з'яўляцца патэнцыяльнымі тэрарыстамі. На гэты момант нямецкая паліцыя вядзе 60 спраў па факце магчымай сувязі мігрантаў з баевікамі Ісламскай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі