Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 ліпеня 2017, 16:48

Егіпет будзе прымушаць пакінуць краіну хворых на СНІД іншаземцаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Егіпет будзе прымушаць пакінуць краіну ўсіх іншаземцаў, хворых на СНІД. Аб гэтым, як інфармуе ТАСС са спасылкай на электронную версію газеты "Аль-Яум ас-Сабіа", заявіў кіраўнік упраўлення прафілактычнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Амр Кандыль.

Паводле яго слоў, кожны замежны грамадзянін, які звярнуўся за пасведчаннем на права жыхарства або набывае права на работу або вучобу ў Егіпце, абавязаны прадставіць рэзультаты аналізу крыві на наяўнасць ВІЧ-інфекцыі. "У выпадку пацвярджэння таго, што чалавек хворы на СНІД, ён будзе неадкладна прымушаны пакінуць краіну", - удакладніў Амр Кандыль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі