Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 кастрычніка 2017, 16:11

Два моцныя землетрасенні адбыліся каля берагоў Інданезіі

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два моцныя землетрасенні магнітудай 5,7 і 5,8 адбыліся сёння каля ўзбярэжжа інданезійскага вострава Амбон, паведамляе ТАСС са спасылкай на Еўрапейскі міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Эпіцэнтры землетрасення знаходзіліся за 44 км і 48 км на захад ад горада Амбон, іх ачагі залягалі на глыбіні 27 км і 60 км.

Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі