Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2018, 10:35

CNN: у школах ЗША стралялі ў 57 разоў часцей, чым у іншых краінах G7

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У навучальных установах ЗША з 2009 года інцыдэнты са стральбой адбываліся ў 57 разоў часцей, чым сумарна ў тых жа ўстановах астатніх краін G7. Такія ацэнкі прадставіў амерыканскі тэлеканал CNN, паведамляе ТАСС.

Згодна са статыстыкай, у перыяд з 1 студзеня 2009 года па 21 мая 2018 года ў амерыканскіх школах, ВНУ і іншых навучальных установах адбылося 288 інцыдэнтаў са стральбой. Для параўнання, у Канадзе за гэты час зарэгістравана два падобныя выпадкі, яшчэ два - у Францыі, адзін - у Германіі. У Вялікабрытаніі, Італіі і Японіі інцыдэнтаў са стральбой не было зафіксавана. CNN тлумачыць, што размова ідзе пра выпадкі, калі агнястрэльнае раненне на тэрыторыі навучальнай установы атрымліваў хаця б адзін чалавек, акрамя асобы, якая адкрыла агонь, у тым ліку выпадкова.

У сусветным маштабе ЗША таксама лідзіруюць па колькасці выпадкаў са стральбой у навучальных установах. На другім месцы знаходзіцца Мексіка, далей ідуць ПАР, Індыя і Пакістан.

Паводле даных CNN, у гэтым годзе агонь у амерыканскіх навучальных установах у сярэднім адкрывалі раз у тыдзень. Адзін з апошніх рэзанансных інцыдэнтаў здарыўся 18 мая, калі 17-гадовы навучэнец адной са школ Санта-Фэ (штат Тэхас) застрэліў 9 вучняў і выкладчыка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі