Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2017, 15:25

Банк Англіі паказаў новую купюру з партрэтам Джэйн Осцін

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння Банк Англіі паказаў новую купюру 10 фунтаў стэрлінгаў, якая выраблена з палімернага матэрыялу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што на новай купюры адлюстраваны партрэт знакамітай пісьменніцы Джэйн Осцін, паколькі 18 ліпеня 2017 года адзначаецца 200-годдзе з дня смерці аўтара рамана "Гордасць і забабоны". Плануецца, што ў абарачэнне купюры паступяць з 14 верасня бягучага года.

Раней у Вялікабрытаніі з'явілася палімерная купюра 5 фунтаў стэрлінгаў, на якой адлюстраваны экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі