Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2017, 10:10

Баевікі ўзялі ў заложнікі школьнікаў на поўдні Філіпін

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баевікі, звязаныя з тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава", учынілі налёт на школу на поўдні Філіпін, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Пігкаваян у правінцыі Катабата ў цэнтры вострава Мінданаа. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

У паўднёвай правінцыі Мінданаа пасля сутыкненняў арміі з групоўкай, што падтрымлівае ІД, у маі ўведзена ваеннае становішча. Асноўнай гарачай кропкай застаецца горад Мараві.

Сутыкненні з арміяй доўжацца больш за чатыры тыдні, за гэты час былі ліквіданы 257 баевікоў, загінулі 62 ваеннаслужачыя і 26 мірных грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі