10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з расійскімі турыстамі 9 студзеня трапіў у ДТЗ на востраве Пхукет у Тайландзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Phuket News.
Паводле інфармацыі тэлеканала, аўтобус турыстычнага аператара Anex Tour накіроўваўся з горада Камала ў правінцыю Пхангнга. У час руху ён зачапіў пікап, які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку ДТЗ аўтобус атрымаў пашкоджанні правай часткі кузава, у пікапа ад сутыкнення лопнула кола. Людзі не пацярпелі.
Паліцыя высвятляе акалічнасці інцыдэнту.-0-