Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 студзеня 2018, 12:20

Аўтамабіль уехаў на набярэжную ў Рыа-дэ-Жанэйра, пацярпелі не менш як 15 чалавек

19 студзеня, Рыа-дэ-Жанэйра /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 15 чалавек пацярпелі ў выніку наезду аўтамабіля на пешаходаў, якія прагульваліся па набярэжнай Капакабана ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія), паведамляе ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся каля 20.30 па мясцовым часе (1.30 па Мінску). Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля 41-гадовы Антоніу Алмейда затрыманы. Ён заявіў, што пакутуе на эпілепсію.

Разбіты аўтамабіль віноўніка ДТЗ затармазіў на пяску пляжа Капакабана. Уся пярэдняя частка машыны дэфармавана.

Пацярпелыя, якія мелі патрэбу ў стацыянарным аглядзе медыкаў, дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу.

Набярэжная Капакабана лічыцца адным з самых папулярных турыстычных раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі