Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 ліпеня 2017, 11:01

Арабскія краіны скарацілі спіс патрабаванняў да Катара

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры арабскія краіны вырашылі пайсці на ўступкі ў адносінах да байкатуемага імі Катара. Так, Саудаўская Аравія, ААЭ, Бахрэйн і Егіпет скарацілі спіс патрабаванняў да катарскіх улад з 13 да 6 пунктаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Акрамя таго, гатовая да кампрамісу чацвёрка дзяржаў не ўстанавіла для Катара канкрэтных часавых рамак для выканання гэтых патрабаванняў. Пры гэтым адзначаецца, што больш прэтэнзійны спіс скарачацца не будзе.

У Катары ўжо адказалі на скарочаныя патрабаванні, заявіўшы, што арабскія дзяржавы пайшлі на гэты крок, каб захаваць твар ва ўмовах націску з боку міжнароднай супольнасці. Катарскія ўлады па-ранейшаму гатовы да мірнага вырашэння крызісу, але толькі дзякуючы дапамозе пасрэднікаў з ліку дзяржаў рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі