Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2017, 16:40

Апошні ачаг ляснога пажару ў Партугаліі лакалізаваны

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні ачаг маштабнага ляснога пажару ў Партугаліі лакалізаваны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на партугальскую газету Publico.

Адзначаецца, што ўдалося ўзяць пад кантроль узгаранне ў раёне муніцыпалітэта Гойш у акрузе Каімбра.

Пажар у Партугаліі пачаўся днём 17 чэрвеня. Найбольшую шкоду разгул агню нанёс населенаму пункту Педроган-Грандзі, які знаходзіцца за 200 км ад горада Лісабона. Загінулі 64 чалавекі, яшчэ 204 пацярпелі. Агнём знішчана каля 30 тыс. га лесу. Для тушэння пажару былі задзейнічаны сотні пажарных. Работа ўскладнялася моцнымі парывамі ветру і высокай тэмпературай паветра.

Згодна з першапачатковай версіяй, прычынай пажару мог стаць удар маланкі. Тым не менш кіраўнік Лігі пажарных Жаймэ Марта Суарыш заявіў, што трэба расследаваць здарэнне на прадмет магчымага чалавечага фактару.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі