Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2016, 15:16

Аланд увёў у Францыі надзвычайнае эканамічнае становішча

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі ўказам прэзідэнта краіны Франсуа Аланда ўведзена надзвычайнае эканамічнае становішча, паведамляе агенцтва АР.

Франсуа Аланд растлумачыў, што мае намер у гэты час перагледзець эканамічную і сацыяльную мадэль дзяржавы. Меры накіраваны на выхад эканомікі са стану стагнацыі і скарачэнне "хранічнага беспрацоўя".

У бліжэйшы час французскаму ўраду і бізнес-супольнасці трэба будзе рэалізаваць шэраг прапаноў, якія, у канчатковым выніку, павінны прывесці эканоміку краіны да ўстойлівага росту і выкараніць беспрацоўе.

Аб канкрэтным змесце "экстранных рэформ" прэзідэнта Францыі пакуль не паведамляецца. Вядома толькі, што першыя захады, прапанаваныя ім, адносна сціплыя, яны не будуць выносіць на абмеркаванне 35-гадзінны рабочы тыдзень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі