Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 жніўня 2017, 09:47

Ахвярамі ўрагану "Харві" сталі не менш як 10 чалавек

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі ўрагану "Харві", які абрушыўся на штат Тэхас і аслабеў да катэгорыі трапічнага шторму, сталі 10 чалавек, інфармуе ТАСС са спасылкай на The New York Times.

Паводле даных выдання, у Х'юстане выпала ўжо больш за 760 мм ападкаў. Больш як 8 тыс. жыхароў горада знаходзяцца ў сховішчах.

Між тым даныя аб ахвярах "Харві" адрозніваюцца. Некаторыя СМІ паведамляюць аб сямі-васьмі загінулых. Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага пакуль няма.

У той жа час тэлеканал CNN паведамляе, што цяпер "Харві" зноў набірае сілу. Як чакаецца, ён часткова закране штат Луізіяна, дзе ў некаторых акругах ужо ўведзены рэжым стыхійнага бедства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі