Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 ліпеня 2018, 09:52

Зборная Францыі стала чэмпіёнам свету па футболе пасля 20-гадовага перапынку

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Францыі другі раз сталі чэмпіёнамі свету, яны перамаглі ў вырашальным паядынку ў Маскве харватаў з лікам 4:2. Гэта другі ў гісторыі Кубак свету французаў, першы быў заваяваны на дамашнім сусветным першынстве ў 1998 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фінальны паядынак 21-га чэмпіянату свету на полі маскоўскага стадыёна "Лужнікі" ў прысутнасці амаль 80 тыс. гледачоў удаўся на славу. Пачатак першай палавіны гульні прайшоў пад знакам перавагі харватаў, але іх атакам не хапіла вастрыні ў завяршальнай стадыі. Адбіўшы стартавы націск, французы перахапілі ініцыятыву і на 18-й мінуце адкрылі лік - Антуан Грызман падаў мяч у штрафную плошчу, і форвард харватаў Марыа Манджукіч, які прыйшоў на дапамогу абаронцам, зрэзаў мяч у свае вароты. Гэта няўдача не збянтэжыла харвацкіх футбалістаў, і праз 10 мінут Іван Перэшыч моцным ударам з 15 метраў аднавіў раўнавагу - 1:1. Прайшло яшчэ 10 мінут, і Перэшыч згуляў рукой у сваёй штрафной плошчы, пасля чаго галоўны арбітр аргенцінец Нестар Пітана пасля відэапрагляду назначыў пенальці. Яго дакладна рэалізаваў Антуан Грызман - 2:1 на карысць Францыі. Пасля перапынку харваты кінуліся адыгрывацца, але на зыходзе гадзіны гульнявога часу празявалі хуткую контратаку французаў, якую завяршыў Поль Погба. Праз 6 мінут лік стаў 4:1. Не прайшло і 5 мінут, як грубейшую памылку дапусціў яго французскі калега Уга Льёрыс, чым скарыстаўся Марыа Манджукіч, скараціўшы разрыў да двух мячоў. Харваты прадаўжалі атакаваць, але большага дабіцца не змаглі, і ў выніку сталі ўладальнікамі серабра, што з'яўляецца іх лепшым дасягненнем на сусветных чэмпіянатах.

Французы другі раз выйгралі Кубак свету, прычым іх цяперашні настаўнік Дзідзье Дэшам 20 гадоў таму быў капітанам першага "залатога" складу. Бронзу расійскага чэмпіянату свету заваявалі футбалісты Бельгіі, якія перамаглі ў матчы за 3-е месца англічан з лікам 2:0. Капітан зборнай Англіі Хары Кейн стаў лепшым бамбардзірам ЧС-2018, забіўшы 6 мячоў. Наступны планетарны футбольны форум пройдзе ў 2022 годзе ў Катары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі