Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2018, 09:36

Зборная Беларусі па хакеі ў ходзе падрыхтоўкі да ЧС згуляе восем матчаў у "Еўравыкліку"

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2018 года згуляе ў красавіку восем матчаў у турніры "Еўрапейскі хакейны выклік", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальная каманда пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса трэніруецца ў "Мінск-Арэне", а першы спарынг правядзе 4 красавіка ў Турку са зборнай Фінляндыі. Паўторны паядынак адбудзецца 5 сакавіка. Далей беларускіх хакеістаў чакаюць гасцявыя матчы са Швейцарыяй (13 і 14 красавіка). Падапечныя Дэйва Льюіса згуляюць на дамашняй пляцоўцы. У Гродне (20 і 21 красавіка) процістаяць ім будуць сапернікі з Даніі, а завершыцца праграма гульняў паядынкамі з Нарвегіяй: 27 красавіка каманды сустрэнуцца ў Жлобіне, а 28-га выйдуць на лёд "Бабруйск-Арэны".

У трэнерскі штаб зборнай увайшоў вядомы ў мінулым варатар Андрэй Мезін. Плануецца, што дапамагаць Дэйву Люісу будзе і Міхаіл Захараў, які далучыцца да нацыянальнай дружыны пасля выступлення "Юнацтва" ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі.

Беларускія хакеісты стартуюць на сусветным форуме 4 мая ў Капенгагене матчам з камандай Швецыі. Таксама нашымі сапернікамі на першым этапе стануць каманды Францыі, Расіі, Швейцарыі, Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі