Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2017, 10:59

Вядучая беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік з-за траўмы прапусціць "Джыра д'Італія - 2017"

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучая беларуская велагоншчыца Алена Амялюсік з-за траўмы прапусціць "Джыра д'Італія - 2017", што стартуе 30 чэрвеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская спартсменка атрымала сур'ёзную траўму ў час велагонкі OVO Energy women's у Вялікабрытаніі, выступаючы за прафесійную каманду Canyon SRAM. Беларуска вымушана таксама прапусціць чэмпіянат Беларусі па веласпорце, які прымае Камянец Брэсцкай вобласці. У адсутнасць аднаго з лідараў перамогу ў нацыянальным турніры ў гонцы з раздзельным стартам атрымала Таццяна Шаракова з Оршы, якая пераадолела 25 км за 34 мін 14,95 сек. Другой стала Іна Савенка - 36 мін 20,84 сек, трэцяй - Паліна Піваварава (36 мін 24,11 сек).

Сярод мужчын у адсутнасць вядучага "раздзельшчыка" Васіля Кірыенкі, чэмпіёна свету 2015 года ў гэтай дысцыпліне, у гонцы з раздзельным стартам на 40 км першым стаў Станіслаў Бажкоў - 50 мін 40,23 сек. Антон Музычкін заняў другое месца - 50 мін 58,10 сек. Яўген Собаль заваяваў бронзавую ўзнагароду - 50 мін 59,17 сек. У спаборніцтвах велагоншчыкаў да 23 гадоў здзівіў Яўген Каралёк, які святкаваў поспех з рэзультатам - 50 мін 09,06 сек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі