Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2017, 12:12

Вікторыя Азаранка не зможа згуляць у Мінску ў фінале FedCup, але сэрцам будзе з камандай

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка не зможа прыехаць у Мінск на фінальны матч Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі Беларусі і ЗША з-за судовага працэсу наконт апекі над сынам. Аб гэтым яна напісала ў звароце да сваіх балельшчыкаў у сацыяльных сетках, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя вельмі шкадуе, што не можа пакінуць Каліфорнію ў гэтыя дні і згуляць у такім важным матчы. Тым не менш, падкрэслівае былая першая ракетка планеты, яе сэрца заўсёды разам з камандай і краінай.

Вікторыя Азаранка таксама адзначае, што бягучы год быў для яе вельмі цяжкім. Але ў 2018 годзе яна разлічвае вярнуцца на корт з новымі сіламі і парадаваць балельшчыкаў, якія пастаянна падтрымліваюць яе ў нялёгкі час. "Я вярнуся значна мацнейшай і лепшай, чым калі-небудзь!" - абяцае Вікторыя Азаранка.

Фінальны матч Кубка Федэрацыі Беларусь - ЗША пройдзе 11-12 лістапада на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны". У складзе беларускай зборнай пад кіраўніцтвам капітана Эдуарда Дуброва згуляюць Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі