Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2018, 13:38

Вера Лапко не выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко не змагла прабіцца ў асноўную сетку турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім раўндзе кваліфікацыі Вера Лапко (131-ы нумар сусветнага рэйтынгу) уступіла амерыканскай тэнісістцы Сафіі Кенін (105) - 4:6, 6:3, 1:6. У стартавым паядынку беларуска перайграла ўкраінку Кацярыну Бандарэнка (74) - 6:0, 6:3.

Такім чынам, у асноўнай частцы гэтага турніру выступяць тры прадстаўніцы Беларусі: Аляксандра Сасновіч (49), Арына Сабаленка (63) і Вікторыя Азаранка (204).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі