12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыніла выступленні з-за хранічнай траўмы калена. Аб гэтым паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Тэнісістка, паводле інфармацыі тэлеканала, ужо не будзе гуляць у гэтым сезоне. Прычынай стала хранічная траўма калена. Два тыдні таму беларуска замарозіла свой рэйтынг.
Цяпер па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы.-0-