Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2018, 16:28

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален не выступіць на зімовых Гульнях у Пхёнчхане

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален не выступіць на зімовых Гульнях у Пхёнчхане. Такую інфармацыю распаўсюдзіў НАК Нарвегіі, паведамляе БЕЛТА.

"Кандыдатура Б'ёрндалена не была прадстаўлена на зацвярджэнне спартыўным дырэктарам зборнай Нарвегіі. Да гэтага НАК Нарвегіі правёў грунтоўныя дыскусіі з біятлонным кіраўніцтвам наконт выбару каманды", - гаворыцца ў паведамленні.

Праслаўлены біятланіст не выканаў унутрыкамандныя крытэрыі адбору. У скарбонцы Б'ёрндалена 13 узнагарод рознай вартасці шасці зімовых Гульняў.

На Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан адправіцца жонка нарвежца Дар'я Домрачава, для якой маючыя адбыцца старты стануць трэцімі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі