Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2016, 16:42

Васіль Кірыенка перамог у міжнароднай гонцы з раздзельным стартам у Францыі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Васіль Кірыенка перамог у міжнароднай гонцы Chrono des Nations з раздзельным стартам, якая прайшла ў Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з мацнейшых беларускіх гоншчыкаў, які выступае за прафесійную каманду Skyteam, дыстанцыю 51 км пераадолеў за 1 гадзіну 4 мін 8 сек. Васіль Кірыенка апярэдзіў іспанца Джонатана Нікаласа Кастраўеха на 5 сек, які заняў другое месца ў падагульняючым пратаколе, і датчаніна Марціна Тофт Мадсэна, які размясціўся на трэцім месцы (+59 сек).

Беларускі велагоншчык станавіўся пераможцам Chrono des Nations і ў 2015 годзе. У сезоне шасэйных гонак, які завяршаецца, Васіль Кірыенка заняў другое месца ў гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў г. Доха, а на Алімпійскіх гульнях у Рыа не змог трапіць на п'едэстал гонару, завяршыўшы выступленне на 17-м месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі