Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2017, 12:55

Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" паспяхова згулялі ў матчы Лігі чэмпіёнаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" паспяхова згулялі ў матчы ў адказ Лігі чэмпіёнаў з ізраільскім "Макабі", абыграўшы апанентаў у Мінску з лікам 3:0 (25:23, 31:29, 26:24), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля паражэння 2:3 у Тэль-Авіве беларускай камандзе неабходна была перамога на дамашняй пляцоўцы, і яны яе дабіліся. Чэмпіёны Беларусі ўпэўнена згулялі ў нападзенні і на блоку. Самым рэзультатыўным іграком матчу стаў дыяганальны "Шахцёра" Уладзімір Жыгмант - 23 ачкі, Андрэй Радзюк вызначыўся пры гульні ў чацвёртай зоне - 14 ачкоў.

"Пасля паражэння ў Тэль-Авіве мы зрабілі вывады ў сваёй гульні, - сказаў настаўнік гарнякоў Віктар Бекша. - У першую чаргу "Шахцёр" узмацніў атаку. Наш дыяганальны згуляў вельмі добра. Гэта адзін з лепшых матчаў для Уладзіміра Жыгманта. У другім матчы мы мелі намнога менш памылак і добра вывучылі апанента. Ключавой стала канцоўка другой партыі, калі прайгралі б, то завяршыць сустрэчу ў трох партыях было б цяжка".

У трэцім раўндзе Лігі чэмпіёнаў, дзе раней беларускія каманды не выступалі, "Шахцёр" згуляе са знакамітай італьянскай "Перуджай". У складзе сапернікаў беларусаў сабраны ігракі з сусветнымі імёнамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі